Share
Tweet
Pin
Email
Share
Share
Share

Наш Грунвальд

  • 07.03.2025

Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі "Наш Грунвальд" прысвечаны ваеннай і свецкай культуры, традыцыям нашых продкаў і закліканы фарміраваць і ўмацоўваць павагу да слаўнай гісторыі нашай Радзімы.Пройдзе 16-ы раз на тэрыторыі музейнага комплексу "Дудуткі" 19 і 20 ліпеня 2025 года.

Фестываль праходзіць штогод, у апошнія ці перадапошнія выхадныя ліпеня, на тэрыторыі музея старажытных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобл., Рэспубліка Беларусь)

Цэнтральнае мерапрыемства фестывалю "Наш Грунвальд" - рэканструкцыя бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года на ўзгорыстым полі каля прускага мястэчка Грунвальд, паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і саюзнікаў: Вялікага Княства Літоўскага (сучасная Беларусь) і Каралеўства Польскага.

У тэатралізаванай рэканструкцыі бітвы бяруць удзел прадстаўнікі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы, Расіі.

Вам можа спадабацца