Агляд
Гасцініца "СЛАВІНАСПОРТ" - новы аб'ект індустрыі гасціннасці катэгорыі "тры зоркі" - размешчана на маляўнічым беразе ракі Дняпро ў горадзе Жлобіне Гомельскай вобласці. Нумары абсталяваны электроннай сістэмай доступу па картках-ключах, сістэмай кандыцыянавання, цэнтральнай сістэмай пылавыдалення, міні-сейфамі. Госці могуць скарыстацца паслугамі бізнес-цэнтра, залы нарад, пральні. Устаноўлена спадарожнікавае тэлебачанне. Бяспека пражывання ў гатэлі забяспечваецца ўласнай службай аховы, сістэмай відэаназірання, ахоўна-пажарнай сігналізацыяй і сродкамі сувязі. Гасцініца мае бясплатную ахоўную аўтастаянку. У склад гасцінічнага комплексу ўваходзіць кафэ-піцэрыя «Ліманчэла». Тут вам прапануюць вялікі выбар напояў, стравы нацыянальнай і італьянскай кухні. Будаўніцтва гасцінічнага комплексу вялося за кошт сродкаў замежнага прадпрыемства "ЮНІВЕСТ-М". Будынак узведзены па індывідуальным праекце, уяўляе сабой маналітную канструкцыю і мае форму ветразі, які стаў замыкальным звяном жлобінскага Цэнтра алімпійскага рэзерву. Суседства са спартыўным комплексам дае выдатную магчымасць нашым гасцям скарыстацца паслугамі лядовага палаца, аква-парку, басейна, трэнажорных залаў, сауны.