Дрыбін
Гарадскі пасёлак Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Дрыбінскага раёна. Вядомы як вёска з XVI стагоддзя. Статус гарадскога пасёлка атрымаў толькі ў 1997 годзе. Дрыбін - самы малады раённы цэнтр Магілёўскай вобласці, ён пачаў актыўна забудоўвацца ў сувязі з перасяленнем сюды жыхароў з радыеактыўна забруджаных тэрыторый пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.


